Дабрачынны канцэрт гурта «Разбітае сэрца пацана» у падтрымку Украіны
Запрашаем на дабрачынны канцэрт гурта «Разбітае сэрца пацана». Атрыманыя сродкі пайдуць на падтрымку Ўкраіны.
Лідэры РСП жылі ў Кіеве і ў Ірпені. Сёння гэта гарачыя кропкі, дзе кожны дзень трывае барацьба са злом. Наша сэрца там, нашы думкі там.
Прыходзьце на канцэрт, каб падтрымаць Украіну і зрабіць унёсак у барацьбу са злом.
Мы не забылі, што ў гэты час адбудзецца наш Дзень Волі. Таму бярыце сцягі і прыходзьце на канцэрт, будзем крычаць, танчыць і падтрымліваць адзін аднаго.
Жыве Беларусь! Слава Украіне!
TEATR MUZYCZNY KLUB "LEGENDOS", Kalvarijų g. 85, Vilnius
Уваход 10 eur.
26 сакавіка
19:00 - дзверы
20:00 - пачатак
Event location
