Valsts: Starptautisks
Valoda: Latviešu
Mainīt

Творчая сустрэча з рэжысёрам-аніматарам Міхаілам Тумелям і паказ анімацыйных прац студэнтаў ЕГУ

25 траўня а 18-й гадзіне у CreateCulture Space пачнецца творчая сустрэча з вядомым беларускім рэжысёрам-аніматарам Міхаілам Тумелям, а таксама адбудзецца паказ анімацыйных прац студэнтаў Праграмы Візуальны дызайн ЕГУ, створаных у межах 5-дзённага майстар-класа разам з рэжысёрам.

У вас будзе магчымасць пазнаёміцца з тонкасцямі анімацыі, паглядзець працы Міхаіла Тумелі, убачыць, што паспелі зрабіць студэнты ЕГУ ў межах серыі воркшопаў, а таксама задаць пытанні і паразмаўляць на хвалюючыя тэмы ў сферы анімацыі.

Міхаіл Тумеля, рэжысёр-пастаноўшчык, аніматар, выкладчык БДАМ з 2008-2023, выкладаў асновы анімацыі ў Школе — студыі «Шар», выкладчык у школе «Лапута» (Токіо), тэлевядучы перадачы «Мультыклуб» 1994-2004, прымаў удзел у міжнародным праекце «Чабурашка».

Таксама рэжысёр-пастаноўшчык «Чароўная жалейка», рэжысёр «Беларускія прымаўкі», «Марафон», «Совы пяшчотныя», «Выцінанка — выразанка» і многіх іншых стужак.

Уваход free donation ❤️

Pasākuma organizators uzņemas atbildību par pasākuma kvalitāti. Organizators pieņems lēmumu par naudas atmaksu, ja pasākums nenotiks vai tiks pārcelts. Plašākai informācijai par apstākļiem un naudas atmaksu, lūdzu, skatiet sadaļu "Ar Pasākumu saistīti apstākļi".

Pasākuma norises vieta