Сшытак першы. Помста
Літаратурны монаспэктакль ад Фрык-тэатра “Ex tempore”
"Сшытак першы. Помста"
Васіль Калач
у фантастычных апавяданнях па матывах гісторыі і рэчаіснасці
Паводле тэкстаў В. Шэрага
“Ішоў 1864 год… На прасторах Буйной Імпэрыі яшчэ нядаўна палыхала чацьвёртае Вызваленчае Паўстанне…”
Нічога не нагадвае? Фурманка нашае Гісторыі завязла ў бруднай лужыне. Кожнае кола праварочваецца на месцы ў сьмярдзючай вадзе з імперскага усходу. Кожныя 30-40 год, цягам апошніх трох стагодзяў мы спрабуем вырвацца з гэтага бруду. Нехта скараецца, нехта сыходзіць з возу, а нехта – зьбіраецца з сіламі дзеля новай спробы.
Помста – гэта не мэта. Помста – доказ сабе, што ты яшчэ здольны. Помста – першы крок з цемры паразы і сутарэння адчаю. А ці зможам зрабіць наступныя?..