Кінапаказ фільма “Лета 1989”
Кінапаказ фільма “Лета 1989”
15 сакавіка 19:00
Кінапаказ фільма “Лета 1989”, беларускага рэжысёра Уладзіміра Казлова.
Фільм быў прадстаўлены на фестывале “Паўночнае Ззянне” у межах беларускай праграмы.
Пасля фільма адбудзецца Q&A сесія з рэжысёрам.
Мадэратар дыскусіі Мікіта Суботкін.
Уваход: 10 еўра
Пра фільм:
Канец ліпеня 1989 года, БССР. Пяцёра сямнаццацігадовых людзей, якія нядаўна скончылі школу, ідуць у паход.
Для герояў і гераінь фільма гэты паход — перш за ўсё магчымасць адпачыць пасля выпускных экзаменаў у школе і паступлення ў ВНУ, добра прабавіць час без бацькоўскага кантролю. Яны разважаюць пра будучыню, дзеляцца адно з адным сваімі надзеямі і чаканнямі ад жыцця за парогам школы. Але паход становіцца яшчэ і тэстам адносін паміж героямі, свайго роду іспытам на сталасць напярэдадні дарослага жыцця і, у нейкай ступені, сімвалічным канцом дзяцінства.
Працягласць: 82 хвіліны
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр: Уладзімір Казлоў
Прадзюсары: Леанід Каліценя, Уладзімір Казлоў, Наталля Бружнік
Аператар: Аляксей Мышкавец
Музыка: Bourbon Military
У галоўных ралях: Арына Салыга, Алёна Кулікоўская, Максім Філатаў, Як Кардаш, Іван Шэйко
Паказ арганізаваны камандай CreateCulture Group пры ўдзеле Belarusian Filmmakers Network.