Прэзентацыя альманаха «CTRL+S»
Запрашаем на прэзентацыю альманаха праграм ЕГУ па культурнай спадчыне, прысвечанага тэме «Спадчына як выпрабаванне».
Назва альманаха «CTRL+S» – кампутарная каманда «захаваць» – гэта спроба вырвацца за межы сэнсавых клішэ, знайсці новую мову для працы з культурнай спадчынай, якая не ігнаруе рэальнасць XXI стагоддзя.
Мэта публікацыі – паказ еўрапейскай перспектывы спадчыны Беларусі праз даследванне і абмеркаванне яе інтэлектуальнага і сацыяльнага патэнцыялаў, а таксама на фоне выклікаў, з якімі сутыкнулася беларускае грамадства ў 2020–2022 гадах. Падчас прэзентацыі можна будзе атрымаць асобнік прыгожага каляровага альманаха.
Праводзіць Сцяпан Стурэйка, дацэнт Дэпартамента гуманітарных навук і мастацтваў ЕГУ
Час: 18:00-21:00
Места: CreateCulture Space, Karmelitų gatvė 5