J:MOPC VILNIUS
Сябры! Радыя абвясціць электрычны тур гурта J:Moрс!
3 краіны, 6 гарадоў!
9.11 - Гданьск
10.11 - Познань
11.11 - Уроцлаў
12.11 - Варшава
13.11 - Вільня
15.11 - Рыга
У Вільне пачуць новыя і даўно любімыя песні J:Морс можна будзе 13 лістапада а 19:00 у клюбе Paviljonas (Vilnius, Pylimo g. 21B).
Менавіта ў лістападзе гурт адзначае свой дзень нараджэння, а таму на канцэрце, безумоўна, не абыдзецца без сюрпрызаў і новых песень.
Прыйшоў час сустрэцца, абняцца і заспяваць разам! Сардэчна запрашаем!